Беларуская ІТ-галіна ў сьвеце — лідэр альбо серадняк?

Аўтушка-Сікорскі:  Мы рабілі апытаньні топ-мэнэджараў ІТ-кампаніяў, і якія працуюць у ПВТ, і якія не працуюць у ПВТ. Практычна ўсе апытаныя казалі пра тое, што аўтсорсінгавае праграмаваньне цяпер упіраецца ў столь. Несумнеўна, галіна праграмаваньня будзе расьці і ў бліжэйшыя 10 гадоў і гэта факт, зь якім спрачацца вельмі цяжка. Але ІТ-шнікі кажуць, што цалкам магчыма давядзецца пераходзіць да ролі інтэгратараў буйных уніфікаваных прадуктаў, або ім давядзецца шукаць нейкія прадуктовыя нішы. svaboda.org